Руслан Міхайлаў (у цэнтры). Фота з мацыяльных сетак. У судзе Жлобінскага раёна 19 траўня вынесены прысуд крымінальнай справы 20-ці гадовага Руслана Міхайлава. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) а таксама ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергіевіч.

Руслан Міхайлаў, па версіі следства, прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавых акцыях, якія прайшлі ў Жлобіне адразу пасля выбараў, у жніўні 2020 года. 

Па матэрыялах абвінавачання, разам з іншымі, выходзіў на праезную частку, парушаў грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі

Суд пастанавіў прызнаць Руслана Міхайлава вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў.

Крыніца: Жыхара Жлобіна асудзілі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту 2020 года