Сёння, 18 траўня, у Мінскім абласным судзе агучылі чарговы прысуд па "справе Зельцэра" — палітзняволеную Аліну Забаштанскую асудзілі да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнай кодэкса. Затрымалі Аліну 22 лістапада мінулага году — пад вартай яна ўтрымліваецца паўгады.  Суд над палітзняволенай распачаўся 14 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе. Справу разглядала суддзя Вікторыя Паляшчук. Што менавіта інкрымінавалі Аліне — невядома. Па словах сваякоў, судзілі яе за відэа і каментары ў Tik-Tok.

Аліна Забаштанская з дачкой
Аліна Забаштанская з дачкой

Аліна хворая на эпілепсію. Па справе прызначалі псіхіятрычную экспертызу — перапынак цягнуўся месяц. Дома палітзняволеную чакае дачка.

Гэта шосты вядомы праваабаронцам прысуд па "справе Зельцэра", усяго па справе за каментары былі затрыманыя 136 чалавек.

1,5 года “хатняй хіміі” – за каментар па “справе Зельцэра”

17 траўня ў судзе Нясвіжа і Нясвіжскага раёна да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі” – асудзілі 40-гадовага Андрэя Зубовіча. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Падтрымайце палітзняволеную пасылкамі, грашовымі пераводамі, лістамі па адрасе:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2Аліна Ігараўна Забаштанская

Крыніца: Палітзняволеную асудзілі да двух гадоў калоніі за відэа і каментары ў Tik-Tok