Журналіст Віталь Скрыль пасля 3 сутак арышту выйшаў на волю
11 ліпеня з віцебскага ізалятару часовага ўтрымання выйшаў журналіст Віталь Скрыль. За кратамі ён прабыў трое сутак як падазраваны ў крымінальнай справе паводле арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»). З яго ўзятая падпіска аб неразгалошванні. Сустрэць яго на выхадзе з ІЧУ прыйшлі некалькі чалавек, але не дачакаліся – Скрыля вызвалілі амаль на гадзіну раней адведзенага 72-гадзіннага тэрміну.
У віцебскіх журналістаў прайшлі ператрусы. Віталь Скрыль затрыманы
8 ліпеня прайшлі ператрусы ў віцебскіх незалежных журналістаў Змітра Казакевіча, Вячаслава Лазарава, Уладзіміра Лунёва. Журналіст-фрылансер Віталь Скрыль быў затрыманы на 72 гадзіны ў якасці падазраванага ў крымінальнай справе.
КДБ правёў ператрус у віцебскага актывіста Міколы Качурца
Увечары 7-га ліпеня прайшоў ператрус у віцебскага актывіста Міколы Качурца. Супрацоўнікі КДБ распытвалі яго пра датычнасць да падрыхтоўкі выбухаў, якія нібыта рыхтаваліся ў Вілейцы: 2-га ліпеня Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што тыя «атрады самаабароны» спрабавалі падарваць вузел сувязі Ваенна-марскога флоту Расеі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
Затрымалі навапалачаніна, які ў жніўні 2020 году зламаў нос вайскоўцу
Пра затрыманне 35-гадовага жыхара Наваполацку паведамілі ва ўпраўленні ГУБАЗіК у Віцебскай вобласці. Паводле ведамства, мужчына браў удзел у масавых беспарадках у Наваполацку ў жніўні 2020 году. У дачыненні яго заведзеная крымінальная справа. Паведамляецца, што навапалачанін дае прызнальныя паказанні.
73-гадовага Барыса Хамайду кінулі за краты на 8 сутак
Вядомага віцебскага дысідэнта і распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду асудзілі на 8 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта 4 чэрвеня паведамілі ў Чыгуначным РАУС Віцебску людзям, якія шукалі Хамайду пасля затрымання днём раней. 73-гадовы мужчына знаходзіцца зараз у ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ).