Машына Сяргея Юдаева з крымскімі нумарамі і вялікай літарай «Z» на капоце была пыпаркавана каля Полацкага РАУС. Ранкам 1 ліпеня гаспадар знайшоў сваю машыну з аблітым белай фарбай лабавым шклом. І праз некалькі дзён супрацоўнікі райаддзела міліцыі нібыта затрымалі вінаватага – прынамсі, на афіцыйны сайце Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС з“явілася відэа затрымання. Аднак, як кажуць, засталіся пытанні.

У Оршы міліцыя затрымала 26-гадовага жыхара Мінску Канстанціна Баяндзіна. Верагодна, ён вяртаўся ў Масквы, дзе мае працу. Гэта стала магчымым дзякуючы адзінай базе дадзеных, якой карыстаюцца расейскія і беларускія сілавыя ведамствы.

Рабочага па абслугоўванні будынкаў Віцебскага аблвыканкаму Андрэя Шмая трымаюць у СІЗА-2. Ён трапіў туды паводле абвінавачвання па артыкуле 358-1 Крымінальнага кодэксу – «агентурная дзейнасць». Падставай стала перапіска з братам у мэсэнджары Signal. Брат затрыманага, Руслан Шмай, служыць у чарнігаўскім упраўленні «Поўнач» маёрам, намеснікам камандзіра па аператыўных пытаннях.

Затрыманыя працуюць у полацкай музейнай сістэме – Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. У іх ліку – былая дырэктарка Тамара Джумантаева, кандыдатка культуралогіі, кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік, шэраговыя супрацоўнікі, экскурсаводы і нават электрык. Найверагодней, усіх затрымалі «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» – паводле ч.2 артыкула 19.11 КаАП.

Як стала вядома, яшчэ напярэдадні 8 сакавіка ў Глыбокім пачаліся так званыя жэстачайшыя зачысткі нелаяльных да ўлады людзей. За лайкі, падабайкі і рэпосты ў сацсетках былі затрыманыя некалькі чалавек і асуджаныя на суткі. Некаторыя з іх сядзяць да гэтай пары. Вядома, гэтых людзей звольнілі, сярод іх былі і работнікі Глыбоцкіх электрычных сетак.