Паводле відавочцаў, памежнікі праходзілі па дызелі, правяраючы пашпарты ў пасажыраў (пасёлак Бігосава знаходзіцца на беларуска-латышскім памежжы). Увагу памежнікаў прыцягнула вокладка пашпарту Барыса Хамайды, на якой была намалявана Пагоня. Уладальнік пашпарту патлумачыў, што Пагоня – гэта афіцыйны сімвал, размешчаны на гербе Віцебскай вобласці. Аднак як толькі актывіст выйшаў з вагона ў Бігосаве, яго тут жа затрымалі трое міліцыянтаў.
Меркавана, што яго адвезлі ў Верхнядзвінскі РАУС. Сувязі з Барысам Хамайдам пакуль няма, найверагодней, яго пакінулі пад вартай.
Лявон Каляда