Серада, 13 Красавік 2022

Улады працягваюць пераслед прафсаюзнага лідэра з Новаполацка Вольгу Брыцікаву

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

13 красавіка Вольга мусіла выйсці на волю, але міліцыянты сказалі, што яна затрыманая на 72 гадзіны. Хутчэй за ўсё супраць яе распачата крымінальная справа, але не вядома, што ўлады ёй інкрымінуюць. За кратам ізалятары часовага утрымання ва Ушачах Брыцікава ўтрымліваецца ўжо 46-я суткі.

Наваполацкую актывістку Вольгу Брыцікаву затрымалі яшчэ 27 лютага падчас галасавання на рэферэндуме на выбарчым участку. Яе арыштавалі на 15 сутак за тое, што яна сфатаграфавала бюлетэнь.

Праз некалькі дзён над прафсаюзнай лідэркай адбыўся другі суд па адміністратыўнай справе. Ёй прызначылі яшчэ 15 сутак за антываенную вопратку.

10 сакавіка Вольгу зноў асудзілі. Яна была адміністратыўна пакараная таксама на 15 сутак за паперы з надпісам «Не вайне», якія яна выставіла на вокны сваёй кватэры.

Іван Чайка