Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 27 Люты 2022

У Віцебску затрымалі мужчыну, які паставіў два «крыжыкі» на «рэферэндуме»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Яго вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні, паведамляюць мясцовыя Тэлеграм-каналы. Імя і прозвішча затрыманага не называюць. Вядома хіба тое, што ён жанаты і мае маленькае дзіця. А таксама некаторыя дэталі здарэння.

26-га лютага мужчына накіраваўся на ўчастак для галасавання ў Першамайскім раёне абласнога цэнтру. Паколькі цяпер «тайнае галасаванне» праводзіцца ў кабінках з адчыненымі фіранкамі, дзяжурныя міліцыянты заўважылі, што чалавек фатаграфуе бюлетэнь. Мужчыну затрымалі, і тады заўважылі, што ў ім два «крыжыкі» – адпаведна, ён будзе лічыцца несапраўдным пры падліках галасоў. На думку міліцыі, паставіўшы дзве адзнакі замест адной у бюлетэні для галасавання на «рэферэндуме», грамадзянін зладзіў несанкцыянаваны пікет.

Мужчына затрыманы, суд над ім адбудзецца, меркавана, у панядзелак 28 лютага.

Андрэй Кот