Аўторак, 25 Жнівень 2020

Алену Янушкоўскую аштрафавалі на 810 рублёў і вызвалілі з ізалятару

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Алена Янушкоўская адразу пасьля вызваленьня 24 жніўня Алена Янушкоўская адразу пасьля вызваленьня 24 жніўня

Віцебская блогерка Алена Янушкоўская («Страна для жизни») была затрыманая ў сябе дома 23 жніўня напярэдадні «Маршу новай Беларусі». Пасьля складаньня пратаколу за правапарушэньне паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП (парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах) актывістку да суду кінулі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ). 25 жніўня суд пакараў актывістку штрафам у памеры 30 базавых велічынь.

Як расказала Алена Янушкоўская пасьля вызваленьня, міліцыянты вырашылі яе затрымаць, бо «ня склалася размова». Сама ж актывістка мяркуе, што насамрэч яе кінулі за краты, каб не ўзяла ўдзелу ў нядзельнай акцыі пратэсту, якая прайшла ў Віцебску 23 жніўня і сабрала каля 3 тысяч чалавек.

Судзіў 24 жніўня Алену Янушкоўскую праз скайп Міхаіл Зубеня. Паводле пратаколу, блогерка ўзяла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці па праспэкце Фрунзэ ў Віцебску 14 жніўня. Судзьдзя прызнаў Янушкоўскую вінаватай у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і пакараў штрафам у памеры 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Каля 17-й гадзіны 23 жніўня Алена Янушкоўская выйшла на волю.

Агульная сума штрафаў, якімі пакараная блогерка, складае ўжо 140 базавых велічынь (каля 1480 даляраў).

Зьміцер Міраш