Друкаваць гэтую старонку
Субота, 06 Чэрвень 2020

На Пастаўшчыне затрыманы Андрэй Новікаў – падпалкоўнік паліцыі РФ у адстаўцы

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Андрэй Новікаў Андрэй Новікаў

У вёсцы Прусы Пастаўскага раёну за ўдзел у пікеце для збору подпісаў быў затрыманы мясцовы актывіст Андрэй Новікаў. Яго затрымалівала цэлая група супрацоўнікаў проста ўдома. Новікава адвезьлі ў Паставы і пасьля складаньня пратаколу зьмясьцілі да суду ў ізалятар. Суд адбудзецца ў панядзелак.

Па словах жонкі Андрэя Новікава Вольгі, да іх дадому прыехала група міліцыянтаў на чале з начальнікам Пастаўскага РАУС, забралі яе мужа і павезьлі ў райцэнтар. Да панядзелка, да суду, ён будзе знаходзіцца ў мясцовым ізалятары.

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні быў складзены паводле артыкулу 23.34 КаАП. Андрэя Новікава абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Легальныя пікеты, за ўдзел у якіх затрымалі Новікава, прайшлі 27 і 28 траўня ў Паставах. Андрэй Новікаў – валянтэр ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай.

Раней Пастаўскі суд караў Андрэя Новікава штрафам у памеры 30 базавых велічынь паводле таго ж самага артыкулу – за інтэрвію блогеру “Краіны для жыцьця” Сяргею Ціханоўскаму, які сам зараз знаходзіцца за кратамі.  

Суд пройдзе ў Паставах 8 чэрвеня. Пра дакладны час паседжаньня пакуль невядома.

Уладзімер Бяляўскі

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.