Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 24 Сакавік 2022

У Віцебску кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка ўручыў падзякі арганізатарам рэферэндуму

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У ліку дзясяткаў узнагароджаных былі намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска Алена Шарай і намеснік старшыні Віцебскай абласной камісіі па рэферэндуме Вячаслаў Хрол. Але сярод падзякаваных няма сяброў апазіцыйных партый і назіральнікаў ад недзяржаўных грамадскіх арганізацый. 

Паводле афіцыйных звестак у Віцебскім рэгіёне ў плебісцыце прынялі ўдзел больш за 81 працэнт унесеных у спісы для галасавання грамадзян, звыш 70 працэнтаў выказаліся за ўнясенне прапанаваных карэкціровак. 

Больш за 9 тысяч чалавек працавалі ва ўчастковых камісіях, больш за 300 - у тэрытарыяльных. Аднак гэтыя лічбы немагчыма праверыць, бо ў камісіі не змаглі патрапіць апаненты ўлады. 

З дапамогай больш за 5,5 тысячы назіральнікаў не было аніводнага прадстаўніка ад апазіцыйных структур, што выклікае пытанні пра празрыстасць галасавання і легітымнасць вынікаў так званага рэферэндума.

Віталь Кажух