Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 24 Верасень 2012

Папярэднія вынікі галасаваньня на Віцебшчыне (сьпіс “выбраных”)

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле папярэдніх дадзеных, апублікаваных на сайце ЦВК, яўка на выбарах 23 верасьня ў Віцебскай вобласьці склала 80,7%. Агульная яўка па Беларусі – 74,2%. Згодна з ЦВК, найбольшая яўка на Віцебшчыне была зафіксаваная ў Віцебскай сельскай акрузе (88,4%) і Сеньненскай акрузе №30 (88,3%). Найменьшая ў нашым рэгіёне – у Полацкай гарадзкой №28 (62%).

 

Падаем папярэдні сьпіс “выбраных”:

Віцебская-Горкаўская №17 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Грыцкевіч;
Віцебская-Чкалаўская №18 – настаўнік матэматыкі гімназіі №8 Віцебску Міхаіл Волкаў;
Віцебская-Чыгуначная №19 – намесьнік начальніка Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі Сяргей Бохан;
Віцебская-Кастрычніцкая №20 – дырэктар Віцебскага дзяржаўнага мэдычнага каледжу Аляксандар Цацоха;
Віцебская сельская №21 – дырэктар Віцебскай кадэцкай вучэльні Ўладзімер Шыцько;
Докшыцкая №22 – старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка;
Лепельская №23 – старшыня Лепельскага райвыканкаму Пётар Шыкшнян;
Полацкая сельская №24 – намесьнік начальніка ўпраўленьня КДБ па Віцебскай вобласьці Васіль Папко;
Наваполацкая №25 – спартовец Вадзім Дзевятоўскі;
Аршанская №26 – старшыня Аршанскага гарсавету Людміла Дабрыніна;
Аршанская-Дняпроўская №27 – старшыня Аршанскага райвыканкаму Ўладзімер Дзедушкін;
Полацкая гарадзкая №28 – старшыня Полацкага гарсавету Натальля Гуйвік;
Шаркаўшчынская №29 – старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкаму Мечыслаў Морхат;
Сеньненская №30 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандар Папкоў.

Аніводны дэмакратычны кандыдат у парлямэнт, паводле ЦВК, не прайшоў. Незалежныя назіральнікі сьцьвярджаюць, што насамрэч яўка па краіне не дацягнула і да 50%.

Дыялёг