Пятніца, 29 Лістапад 2013

Ксёндз Алег Буткевіч стаў новым біскупам Віцебскім

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Алег Буткевіч Алег Буткевіч

29 лістапада ў віцебскім катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага апостальскі нунцый Кляўдыё Гуджэроці абвясьціў, што Папа Рымскі Францішак прызначыў у Беларусі трох новых біскупаў. Адзін зь іх – 41-гадовы ксёндз Алег Буткевіч, узначаліў Віцебскую дыяцэзію. Віцебская дыяцэзія была бязь біскупа з 25 лютага гэтага году. Былы біскуп Уладзіслаў Блін падаў у адстаўку па стане здароўя.

Ксёндз Алег Буткевіч нарадзіўся ў Браслаўскім раёне ў 1972 годзе. З 2003 году ён быў пробашчам Віцебскай парафіі Антонія Падуанскага, якая знаходзіцца на вуліцы Гагарына.

Крыніца: Віцебскі кур'ер