Канал быў створаны ў 2020-м годзе, на цяперашні момант мае 2 715 падпісчыкаў. Летась, 25 сакавіка 2021г. змест Тэлеграм-канала Витебск 97% і ягоны лагатып былі прызнаны “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй.
На практыцы гэта азначае, што за рэпосты і спасылкі на гэты рэсурс інтэрнэт-карыстальнікаў могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Колькасць падобных судовых справаў апошнім часам значна вырасла. Адміністратараў каналу могуць прыцягнуць і да крымінальнай адказнасці – за стварэнне “экстрэмісцкага фарміравання”.
Генадзь Ёрш