Пятніца, 17 Ліпень 2015

Суд над Тацьцянай Смоткінай адкладзены

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

8 ліпеня незалежнай журналістцы з Глыбокага Тацьцяне Смоткінай патэлефанавалі з раённага суду і сказалі, што 9 ліпеня суд не адбудзецца, бо ён пераносіцца. Справу аддалі на дапрацоўку ў міліцыю, паперы адтуль яшчэ не прыйшлі. Тацьцяне паведамілі, што пра новую дату суду паведамяць пазьней – патэлефануюць, або нейкім іншым чынам.

Тацьцяну Смоткіну вінавацяць у супрацоўніцтве з замежным сродкам масавай інфармацыі без акрэдытацыі і ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ (артыкул 36 закону Рэспублікі Беларусь аб СМІ і частка 2-я артыкулу 22.9 КаАП).

Крыніца: Радыё Рацыя