Друкаваць гэтую старонку
Серада, 09 Чэрвень 2021

Telegram-чаты «Браслаў для жыцця» і «Поставы для жизни» прызналі экстрэмісцкімі

Ацаніць гэты матэрыял
(4 галасоў)

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 8 чэрвеня пастанавіў прызнаць Telegram-каналы «Браслаў для жыцця» и «Поставы для жизни» экстрэмісцкімі. Такое рашэнне было прынятае на падставе матэрыялаў, пададзеных у суд віцебскім абласным упраўленнем ГУБАЗіК МУС. Цяпер рэпост паведамленняў з гэтых чатаў можа пацягнуць адміністрацыйную адказнасць.

 Як удакладняе афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканкаму, «у гэтых суполках удзельнікі неаднойчы заклікалі да несанкцыянаваных мітынгаў і масавых беспарадкаў, хуліганства, вандалізму, блакавання руху транспарту, супраціву міліцыянтам, захопу ўлады, а таксама да распальвання сацыяльнай варожасці паміж грамадзянамі краіны і прадстаўнікамі дзяржорганаў».

Удзельнікі чатаў нібыта заклікалі да дзеянняў па дэстабілізацыі працы Цэнтрвыбаркаму і дзяржаўных органаў, публікавалі зняважлівыя каментары.

Цяпер распаўсюд (рэпост) інфармацыі з гэтых Тэлеграм-чатаў можа пацягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць з пакараннем штрафам альбо арыштам.

Янка Прас