Друкаваць гэтую старонку
Серада, 16 Студзень 2019

У Віцебску стартаваў конкурс “Грамадзкая стужка 2.0”

Ацаніць гэты матэрыял
(8 галасоў)

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты, аўтары і блогеры, якія працуюць у Віцебску і Віцебскай вобласьці. Ад іх чакаюць матэрыялаў пра грамадзкую актыўнасьць, створаных у самых розных жанрах – ад газэтнага матэрыялу да  відэарэпартажу або фотасправаздачы.

Конкурс праводзіць Віцебскі рэгіянальны мэдыяцэнтар – моладзевая грамадзкая структура, якая летась арганізавала для ўсіх ахвотных навучальны курс “Мэдыя і актывізм”.

Паводле арганізатараў, мэта конкурсу “Грамадзкая стужка” палягае ў тым, каб прыцягнуць увагу да тэкстаў сацыяльнай, культурніцкай і грамадзка значнай тэматыкі. Працы на конкурс прымаюцца з 14 да 27 студзеня. Пераможцу чакае галоўны прыз — смартфон. Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу паведамляецца на сайце мясцовай культурніцкай пляцоўкі.

baj.by