Чацвер, 02 Май 2013

Дзьве газэты зь беларускімі назвамі зьліваюць у адну з назвай па-расейску

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэньне аб’яднаць дзьве дзяржаўныя газэты. У выніку зьліцьця рэдакцыяў абласных газэт «Віцебскі рабочы» і «Народнае слова» будзе створанае адно новае выданьне «Витебские вести». Выпуск «Витебских вестей» пачнецца з 1 ліпеня 2013 году, выданьне будзе выходзіць 3 разы на тыдзень, ворганам кіраваньня вызначанае ідэалягічнае ўпраўленьне аблвыканкаму.

«Віцебскі рабочы» выдаваўся з 1917 году, за савецкім часам быў цалкам беларускамоўным выданьнем, але апошнім часам беларускамоўнай у ім засталася толькі назва. Як і ў «Народнага слова», якое было заснаванае ў 1990-м.

Назву «Віцебскія вести» насіла акупацыйная газэта часоў Другой сусьветнай вайны.

Крыніца: «Наша Ніва»