Панядзелак, 23 Верасень 2013

Запрацаваў сайт новай дзяржаўнай абласной газэты

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Напрыканцы жніўня пачаў працаваць сайт газэты “Вітебскіе весті”, заснавальнікам якой зьяўляецца Віцебскі аблвыканкам. Сайт зьмяшчае публікацыі з папяровай газэты, а таксама публікуе PDF-вэрсію выданьня. Вэб-рэсурс вылучаецца высокім узроўнем дызайну. Штодня ен публікуе 5-6 навінаў. Аднак чытачоў пакуль што вобмаль: рэдка які матэрыял набірае больш за 100 праглядаў.

Газэта “Вітебскіе весті” была створаная 1 ліпеня 2013 году праз аб’яднаньне рэдакцыяў газэт “Віцебскі рабочы” і “Народнае слова”. Знаходзячыся Ў падпарадкаваньні аблвыканкаму, рэдакцыя “Вітебскіх вестей” ня можа дазволіць сабе незалежны ад мясцовай вэртыкалі погляд на падзеі. Непадцэнзурныя навіны Віцебскай вобласьці варта шукаць на іншых рэсурсах - рэгіянальным разьдзеле парталу Tut.by, сайтах “Дыялёг”, “Народныя навіны Віцебска”, “Хімік.інфо” ды Westki.info, газэце “Віцебскі кур’ер”.

Паводле Весткі.інфо