У судах Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў Віцебску 9 кастрычніка разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненні ўдзельнікаў мірных маршаў. Віцябляне Аляксей Тамілаў, Юлія Барсукова і Сафіі Цярэнцьевай былі прызнаныя вінаватымі ў правапарушэнні паводле арт. 23.34 КаАП і аштрафаваныя.

6 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску прайшло некалькі судовых паседжанняў па адміністрацыйных справах паводле артыкулу 23.34 КаАП. Вынікі былі рознымі: віцяблянку Алену Жыхарскую аштрафавалі на 12 базавых велічынь, а справа Юрыя Клепікава была спыненая.

30 верасьня суд Першамайскага раёна Віцебску прызнаў Тацяну і Канстанціна Севярынцаў вінаватымі ў парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). Судзьдзя Міхаіл Юрчанка расцаніў маханьне бел-чырвона-белым сьцягам на лёджыі як несанкцыянаванае пікетаваньне.

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску паставіў нарэшце кропку ў справе віцяблянкі Вольгі Бабінскай, якая 31 ліпеня была затрыманая за ўдзел у велапрабегу (ч.1 арт. 23.34 КаАП) і змешчаная на трое сутак у ізалятар часовага ўтрымання. 3 жніўня суд адправіў яе справу на дапрацоўку. 29 верасня «дапрацаваную» справу пачала разглядаць суддзя Алена Цыганкова.

Суд Першамайскага раёну Віцебску пакараў 29 верасня прагарміста-фрылансера Сяргея Пятрова штрафам у памеры 35 базавых велічынь за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным шэсці» 13 верасня (ч.3 арт. 23.34 КаАП). 28-гадовы віцяблянін сваёй віны не прызнаў і будзе абскарджваць пастанову.