У судзе Полацка і Полацкага раёну вынесены прысуд Андрэю Патрэбку, жыхару пасёлка Фарынава, што ў Полацкім раёне. Суддзя Віктар Баліка прызнаў яго вінаватым паводле ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу – за шматразовыя абразы на адрас Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльных сетках.

У судзе Віцебскага раёну аднавіўся судовы працэс над палітвязнямі Ірынай Пярцовай, Арцёмам Латышавым, Кацярынай Макарэвіч і Юліяй Лабуновай. Іх судзяць за шэраг палітычных перформансаў, знятых на відэа і распаўсюджаных у закрытых Тэлеграм-каналах.

У судзе Полацку і Полацкага раёну праходзіць суд над Андрэем Патрэбкам, жыхаром пасёлка Фарынава. Па версіі следства, толькі Аляксандра Лукашэнку ён абразіў больш як два дзясяткі разоў, прычым «у абразлівай і цынічнай манеры». Распачатую супраць яго крымінальную справу паводле ч.1 арт. 368 разбірае суддзя Віктар Баліка.

Пастаўскі раённы суд прызнаў ксяндза Анджэя Бульчака вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Суд прайшоў без падсуднага: Андрэй Бульчак пакінуў Беларусь 29 сакавіка, даведаўшыся, што супраць яго распачалі адміністрацыйную справу. Ксёндз заявіў, што не лічыць сябе вінаватым, і не будзе падтрымліваць рэжым штрафамі ў дзяржаўны бюджэт.

Каталіцкага святара вінавацяць паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). Суд над Андрэем Бульчакам павінны быў адбыцца яшчэ 25 сакавіка, але тады справу вярнулі ў Пастаўскі РАУС на дапрацоўку. Праз палітычны пераслед ксёндз Андрэй быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, нават не развітаўшыся з парафіянамі.