Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 08 Красавік 2024

За няяўку на медкамісію ўлады аштрафавалі работніка сельгаспрадпрыемства

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Старшыня суда Шумілінскага раёна суддзя Алена Сініцкая 18 сакавіка за няяўку на мерапрыемствы па прызыве ў войска (арт. 26.1 КаАП РБ) аштрафавала на 80 рублёў пастуха сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ульскі» Ігара Дубко.

У судовым паседжанні стала вядома, што, будучы прызыўніком Ігар без наяўных прычын не прыбыў па накіраванні раённага ваеннага камісарыята для медыцынскага абследавання. Пры гэтым яго нез'яўленне не перашкодзіла прыняццю і рэалізацыі рашэння прызыўной камісіі аб выкананні ім воінскага абавязку, г.зн. ён быў прызнаны прыдатным да страявой службы.

У судовае паседжанне малады чалавек не з'явіўся, пры гэтым у пісьмовай заяве ўказаў, што віну прызнае, хадайнічаў аб разглядзе справы ў яго адсутнасць.

На падставе пісьмовых доказаў суддзя Сініцкая на рамках арт. 26.1 КаАП пакарала Дубко адміністрацыйным штрафам у даход дзяржавы ў памеры 2 базавыя велічыні на суму 80 рублёў.

Ларыса Калантай