Друкаваць гэтую старонку
Субота, 25 Лістапад 2023

Улады арыштавалі работніцу гандлю за падпіску на “экстрэмісцкія” СМІ

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 17 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на «экстрэмісцкія» матэрыялы пакарала арыштам на адныя суткі кантралёра-касіра крамы «Капяечка» Таццяну Кароль.

У судзе стала вядома, што Таццяна тры гады была падпісаная ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» інтэрнэт-супольнасць з назвай «STOP LUKA» і старонку «Усё аб Дуброўна». Раней гэтыя інфармацыйныя СМІ ўладамі былі прызнаны экстрэмісцкімі і занесены ў адпаведны дзяржаўны рэестр забароненых.

«Правапарушальніца» ў судовым паседжанні віну прызнала цалкам, ад даследавання доказаў адмовілася.

Суддзя Татаеў палічыў віну і дачыненне маладой жанчыны даказанымі і на падставе ч. 2 арт.19.11 КаАП пастанавіў арыштаваць Кароль на адны суткі.

Алег Рогаў