Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 24 Верасень 2023

За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі віцебскага праграміста

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Першамайскага раёна г. Віцебска Міхаіл Юрчанка 13 верасня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы экстрэмісцкіх матэрыялаў пастанавіў пакараць арыштам на 7 сутак інжынера-праграміста Аляксея Сядзяку.

У судовым паседжанні было ўстаноўлена, што Аляксей у 2020 годзе ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” размясціў на сваёй старонцы відэазапісы, раней апублікаваныя ў суполцы «TUT.BY», якія раней улады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Правапарушальнік указаў, што ў пратэстнай дзейнасці супраць дзяржавы не ўдзельнічаў, і цяпер выдаліў названую прадукцыю.

Грунтуючыся на матэрыялах справы і на тлумачэннях мужчыны, суддзя Юрчанка ў межах ч.2 арт.19.11 КаАП пакараў Сядзяку адміністрацыйным арыштам на 7 сутак.

Любоў Журава