Серада, 07 Чэрвень 2023

Улады пакаралі арыштам ксяндза за герб "Пагоня"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 29 мая за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў і пікетаванне ў сацыяльных сетках пастанавіла пакараць арыштам на 7 сутак пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Якая Носіць Скапапулярны ў Ідолцы Вячаслава Адамовіча.

Згодна з пастановай святар абвінавачваўся па ч. 2 арт. 19.11 ч. 2 (“распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”) і ч. 1 арт. 24.23 ("удзел у масавых мерапрыемствах") КаАП.

Прычынай пакарання стала тое, што міёрскія міліцыянты ў адной з сацсетак у ксяндза знайшлі падпіску на суполку і старонку са спісу так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, а ў другой у стужцы профілю знайшлі выяву палатнішча бел-чырвона-белага сцяга з гербам “Пагоня”.

Раман Кляшчоў