Субота, 03 Чэрвень 2023

За распаўсюджванне "экстрэмізму" ўлады Дуброўна пакаралі штрафамі прадпрымальніцу і інжынера

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Суддзя Ігар Татаеў Суддзя Ігар Татаеў

Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 16 мая і 19 мая за распаўсюджванне экстрэмізму ў сацыяльных сетках пастанавіў аштрафаваць на 1110 рублёў індывідуальнуюа прадпрымальніцу з Мінска Ірыну Новік і інжынера-канструктара жыхара Дуброўна Пятра Патлатага.

Судом устаноўлена, што «правапарушальніца» Новік пяць разоў у 2022-23 гадах у сетцы Інтэрнэт з дапамогай мэсэнджэра Telegram, перасылала сваім знаёмым інфармацыю з Telegram-канала "Zerkalo.io навіны", прызнанай рашэннем суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля экстрэмісцкімі матэрыяламі.

А «правапарушальнік» Патлаты ў сетцы Інтэрнэт у сацыяльнай сетцы "Facebook", выкарыстоўваючы свой акаунт, падпісаўся і захоўваў у адкрытым доступе інфармацыйную прадукцыю з інтэрнэт-старонкі "Zerkalo.io" прызнаную судом экстрэмісцкімі матэрыяламі.

З гэтых фактаў суддзя Татаеў зрабіў выснову, што Ірына і Пётр вінаватыя ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжаным ч.2 арт.19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, і пакараў іх штрафам у памеры 30 б.в. без канфіскацыі тэлефонаў.

Жанна Ягорава