Панядзелак, 29 Май 2023

Аршанец адсядзеў 10 сутак за лозунгі «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Аршанскага раёна і г. Оршы Мікалай Драгуноў 18 траўня пастанавіў арыштаваць на 10 сутак Алега Масальскага за нібыта праведзены пікет. Падчас пікету ён выкрыкваў лозунгі “Жыве Беларусь” і “Слава Украіне”.

У судовым паседжанні Масальскі растлумачыў, што днём 7 траўня ўжываў спіртныя напоі. Затым накіраваўся на прыпынак, размешчаны паблізу д.5 па вул.60 год БССР у Оршы, дзе сустрэў раней незнаёмага мужчыну ў ваеннай форме. Алег вырашыў праверыць якое стаўленне мае вайсковец да падзей мае «ў Беларусі і Ўкраіне», стаў выкрыкваць адпаведные лозунгі.

Сведка з ліку вайскоўцаў пацвердзіў, што Масальскі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, стаў да яго чапляцца, пры гэтым пачаў гучна выкрыкваць апазіцыйныя лозунгі. Па дадзеным факце ён патэлефанаваў у міліцыю.

Пад час суду высветлілася, што правапарушальнік правёў пікет, без атрымання адпаведнага дазволу Аршанскага райвыканкама. Тым самым суддзя палічыў што Масальскі ўчыніў правапарушэнне і павінен быць пакараў арыштам на дзесяць сутак, у межах ч.1 арт. 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) КаАП.

Пётр Раманаў