Пятніца, 26 Май 2023

Уніяцкага святара з Полацку асудзілі на 15 сутак арышту

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Аляксандра Шаўцова, настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога пакутніка Язафата, суд Полацку і Полацкага раёну прызнаў вінаватым за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі». Святара асудзілі паводле артыкула 19.11 КаАП за рэпосты матэрыялаў сайта "Хартыя-97" у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".

Святара полацкай грэка-каталіцкай супольнасці за трымалі ўчора, 25 траўня. У яго дома быў праведзены ператрус, міліцыянты забралі ў айца Аляксандра ўсю аргтэхніку.

Апрача полацкага грэка-каталіцкага святара, на Віцебшчыне учора былі затрыманыя два ксяндзы - Андрэй Кулік, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах, і Вячаслаў Адамовіч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай у вёсцы Ідолта Мёрскага раёну. У рыма-каталіцкіх святароў таксама забралі мабільныя тэлефоны і кампутары.

Міхась Хмара