Пятніца, 26 Май 2023

Дацэнта Полацкага дзяржуніверсітэту Галіну Захаркіну аштрафавалі амаль на тры тысячы рублёў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

76-гадовую жанчыну затрымалі раніцай 25 траўня, паведаміў рэсурс @pozirkonline. Гарадскі суд Наваполацку прызнаў спадарыню вінаватай паводле двух артыкулаў – за несанкцыянаванае пікетаванне (арт.24.23 КаАП) і за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Яна аштрафаваная на 80 базавых велічынь (2960 рублёў).

Галіна Захаркіна – былая загадчыца кафедры архітэктуры, мае званне дацэнта. Шмат сваіх даследаванняў яна пасвяціла архітэктурным асаблівасцям беларускіх сядзібаў і гарадской забудовы. Сёлета кафедра архітэктуры, дзе працавала спадарыня Захаркіна, адзначыла 20-годдзе сваёй дзеянасці. З гэтае нагоды Галіна Іванаўна была ўганаравана афіцыйнай падзякай ад універсітэта.

За тры апошнія дні былі затрыманыя некалькі выкладчыкаў ПДУ, у тым ліку дацэнты Сяргей Глазырын і Віктар Чараўко, на 10 сутак асудзілі вядучую выкладчыцу кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Алену Храмцову і дацэнтку кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм Галіну Шараглазаву.

Міхась Хмара