Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 21 Сакавік 2023

Штраф 70 “базавых” за графічную выяву сцяга Украіны і герба “Пагоня”

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Як стала вядома, трэцяга сакавіка суддзя Суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу прадпрымальніка з Глыбокага Юрыя Татарыновіча і прысудзў яму штраф памерам 70 базавых велічыняў, што складае 2590 рублёў.

Мужчыну судзілі па адміністрацыйнай справе паводле часткі 1 арт.24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Быццам ён без атрымання адпаведнага дазволу Глыбоцкага райвыканкама правёў адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў. А выявілася гэта ў тым, што ён, знаходзячыся ў сябе дома пры дапамозе мабільнага тэлефона размясціў сваё фота ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук”, якое суправаджалася графічнай выявай двухкалора - сцяга Украіны і герба “Пагоня”. Таксама на старонцы была публікацыя з выявай бел-чырвона-белага палотнішча.

Падчас судовага пасяджэння Юрый Татарыновіч віну не прызнаў.

Сяргей Азёрны