Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Сакавік 2023

У Глыбокім затрымалі фітнес-трэнера і бодзібілдара Аляксандра Шарабайку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка і прысудзілі 10 сутак арышту. Падчас затрымання ў фітнес-трэнера і ягонай жонкі сілавікі забралі тэлефоны.

Паводле знаёмых Аляксандра, на яго быццам бы акрамя адміністрацыйнай справы за рэпосты хочуць яшчэ распачаць крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.

Перадачы ў родных міліцыянты для зняволенага не прынялі.

Аляксандр Шарабайка – вядомы грамадскі актывіст у Глыбокім, які ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, яго некалькі разоў улады садзілі на суткі, давалі штрафы і рабілі ў яго дома ператрусы.

У ліпені 2021 яго затрымлівалі на трое сутак быццам па падазрэнні ў злачынстве. Тады падставай для затрымання стала заведзеная крымінальная справы па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні) за відэаролік у тэлеграм-канале “Глубокое для жизни”. Яго размясціў чалавек пад нікам “Zmagar BNR”.

Сяргей Азерны