Аўторак, 15 Лістапад 2022

Жанну Іванову (Жалевіч) будуць судзіць 18 лістапада

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Затрыманую ранкам віцебскую журналістку паспелі апытаць у міліцыі і нават адвезці ў ІЧУ. Аднак адтуль яе вызвалілі праз складанасці са здароўем і неабходнасць прымаць лекі, якіх у ІЧУ няма. Адпусцілі жанчыну пад падпіску пра тое, што яна добраахвотна з’явіцца ў суд Першамайскага раёну, дзе яе будуць судзіць па артыкуле 24.23 КоАП за несанкцыянаванае пікетаванне.

Жанна Жалевіч – гэта творчы псеўданім, якім журналістка падпісвае свае артыкулы ў інтэрнэт-выданні «Витебский курьер». Сапраўднае прозвішча Жанны – Іванова

На жанчыну склалі пратакол за публікацыі «з сімволікай», як сказалі міліцыянты, у Instagram i «Одноклассниках». Для знаёмства з гэтым пратаколам яе сёння выклікалі ў міліцыю і трымалі пад вартай больш за 6 гадзін.

Суд адбудзецца 18 лістапада ў 11 гадзін у судзе Першамайскага раёну, які зусім нядаўна пераехаў у новыя памяшканні на вуліцы Леніна, 17.

Юлія Іваноўская