Субота, 29 Кастрычнік 2022

Віцебскія ўлады пазбавілі рэгістрацыі маладзёжную лігу клубаў вясёлых і знаходлівых

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Віцебская ліга КВЗ" спыніла сваё існаванне ў якасці юрыдычнай асобы. Стартам працэдуры ліквідацыі стала рашэньне Віцебскага абласнога суда прынятае яшчэ ў сакавіку 2022 года. Ініцыятарам знішчэння маладзёжнай арганізацыі стала кіраўніцтва Упраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

"Віцебская ліга КВЗ" змагла праіснаваць восем гадоў, пры гэтым члены гэтай грамадскай арганізацыі застануцца ў істрыі правядзення гульняў КВЗ яркі і незгладжальны след.

Неабходна адзначыць, што віцебскія кваўшчыкі доўгі час плячом да пляча працавалі з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. 

Так, 29 сакавіка 2018 года на базе ДУА "Сярэдняя школа №6 г. Віцебска" прайшоў трэці тур II абласнога чэмпіянату школьных каманд клубаў вясёлых і знаходлівых. Арганізатарам тура, сумесна з упраўленне адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі "Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі" была і МГА "Віцебская ліга КВЗ". 

Віталь Кажух