Аўторак, 06 Верасень 2022

Статыстыка сведчыць аб тым, што судовая сістэма Віцебскай вобласці, працуе ў карнай парадыгме

Ацаніць гэты матэрыял
(5 галасоў)

У першым паўгоддзі 2022 года раённымі судамі Віцебскай вобласці разгледжана 1850 крымінальных спраў з вынясеннем прыгавору. Па выніках судовых разбораў асуджана 2040 асоб. Апраўдальныя прыгаворы вынесены ў дачыненні да 2 асоб. Асноўнымі нагодамі для апраўдання, як і ў папярэднія гады, з'явілася адсутнасць у дзеяннях складу злачынства альбо недаказанасць удзелу абвінавачанага ў ягоным здзяйсненні. Выключная мера пакарання судамі не прымянялася. 

Крымінальныя справы

Найбольшая колькасць асоб асуджана за ўчыненне крадзяжоў маёмасці рознымі спосабамі (845 асоб або 41,4 %). За злачынствы супраць жыцця і здароўя (148 ці 7,3%), а за злачынствы супраць здароўя насельніцтва (121 ці 5,9%). 

У дачыненні да асуджаных прымяняліся пакаранні: грамадскія працы разоў 272, штраф - 242, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю - 10, папраўчыя работы - 65, абмежаванне волі - 454, арышт - 340.

 Колькасць асуджаных да пазбаўлення волі склала 422 асобы, адтэрміноўка выканання пакарання закранула 117 асоб, умоўнае непрымяненне пакарання атрымалі 79 асуджаных. 

У дачыненні да 168 асоб, справы былі спынены судом першай інстанцыі, і Віцебскім абласным судом у апеляцыйным парадку. 

Віцебскім абласным судом у якасці суда першай інстанцыі было разгледжана 17 спраў з вынясеннем прысуду. Гэты ж суд разгледзеў у апеляцыйным парадку ў дачыненні да 373 крымінальных спраў. Таксама зведалі змены прыгавораў раённых судоў у апеляцыйным і наглядным парадку ў дачыненні да 35 прыгавораных. Віцебскім абласным судом было разгледжана 65 пракурорскіх пратэстаў, з якіх 61 з іх быў поўнасцю задаволены. 

Вышэйстаячымі судамі былі адменены прыгаворы раённых і гарадскіх судоў у дачыненні да 3 асоб, прыцягнутых да крымінальнай адказнасці, а таксама зменены прыгаворы ў дачыненні да 35 асуджаных. 

Справы аб адміністрацыйных правапарушэннях

У паўгадавы перыяд бягучага года было разгледжана раённымі (гарадскімі) судамі вобласці 13120 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У агульнай структуры адміністрацыйных правапарушэнняў асноўную масу склалі справы аб такіх правапарушэннях, як: распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы або на рабоце ў стане ап'янення - 1825 спраў; дробнае хуліганства - 1441 спраў; дробны крадзеж - 926 спраў.

Колькасць асоб, на якіх раённымі (гарадскімі) судамі накладзены адміністрацыйныя спагнанні, налічваецца 10106 грамадзянамі. 

Структура накладаемых адміністрацыйных спагнанняў у справаздачным перыядзе ў параўнанні з 2021 годам істотных змен не зведала. Грашоваму штрафу падвергнута 75,6% або 7639 прыцягнутых асоб. Адміністратыўнаму арышту падвергнуты - 2363 прыцягнутых асобы або 23,4%. Пры гэтым з агульнай колькасці разгледжаных спраў амаль па 3013 спраў або 22,9 працэнта судамі прымаліся рашэнні аб спыненні вытворчасці па справе.

У сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу адміністрацыйнага правапарушэння судамі спынена 199 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, што сведчыць аб неабгрунтаванасці пачатку вядзення адміністрацыйнага працэсу, а таксама захоўваецца невысокім узроўні якасці дасудовай вытворчасці па такіх справах.

Грамадзянскае правасуддзе

У мінулым паўгоддзі ў суды вобласці паступіла 9473 грамадзянскія справы. Судамі з вынясеннем рашэння разгледжана 7980 грамадзянскіх спраў, з іх з задавальненнем іску разгледжана 7667 або 96 працэнтаў.

З ліку разгледжаных у іскавай вытворчасці грамадзянскіх спраў найбольшую колькасць складаюць справы аб скасаванні шлюбу - 1509. Задавальняльнасць па гэтай катэгорыі склала 99,9 працэнта. За шэсць месяцаў суды разгледзелі 43 грамадзянскія справы аб аднаўленні на працы, з іх з задавальненнем іску 29 ці 53,5%. 

Судамі вобласці разгледжаны 812 грамадзянскіх спраў аб спагнанні аліментаў на ўтрыманне дзяцей. Па гэтай катэгорыі склала 100 працэнтаў зваротаў. 

Аб абароне гонару і годнасці грамадзян у судах слухаліся 5 спраў, і задаволена было 3 пазовы. 

Праз суды прайшло 526 спраў аб накіраванні грамадзян у Лячэбна-працоўныя прафілакторыі і былі прыняты рашэнні аб лячэнні ад алкагалізму ці нарказалежнасці 471 чалавек. 

Пастановы аб прымусовай шпіталізацыі былі прыняты судамі ў дачыненні да 41 грамадзяніна, што склала 100%.

У выніку праверкі вышэйстаячымі судамі пераважная большасць рашэнняў па грамадзянскіх справах прызнаны законнымі і абгрунтаванымі. Вышэйстаячымі судамі адменена 32 рашэнні, што складае 0,4% ад агульнай колькасці вынесеных рашэнняў, а таксама 33 рашэнні былі зменены. 

Алег Кунін