Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Чэрвень 2022

Супрацоўніка «Нафтана» суд трэці раз запар арыштаваў на 15 сутак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У сярэдзіне траўня ў Наваполацку на працоўным месцы затрымалі 32-гадовага супрацоўніка «Нафтана» Барыса Жахоўскага. Першы суд на Барысам адбыўся 16 траўня. Суддзя Вольга Баліка асудзіла яго да 15 сутак арышту за «распўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Але на волю ён не вышаў — быў складзены новы пратакол па арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак.

15 чэрвеня Жахоўскага асудзілі трэці раз запар. Гэтым разам суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Барыса вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП) і арыштавала яго зноў на 15 сутак. Агулам мужчыну будуць утрымліваць за кратамі 45 дзён.

Звычайна падобнае робіцца для таго, каб даць міліцыянтам час сабраць матэрыялы, на падставе якіх, супраць Жахоўскага ўзбудзіць крымінальную справу.

Чарговы 15-сутачны арышт, як і раней Барыс будзе адбывать у Ізалятары часовага ўтрымання Полацкага РАУС па адрасе: вул. Кастрычніцкая д. 60, 211401, Полацк. Па гэтым адрэсе трэба накіроўваць лісты каб падтрымаць арыштаванага актывіста.

Алег Кунін