Панядзелак, 02 Май 2022

У Оршы за пікетаванне асуджаны на 10 сутак ўладальнік мясцовага копі-цэнтра

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У мінулым месяцы да жыхара Оршы фотамастака Дзяніса Сімановіча ў копі-цэнтр Ozen.by завіталі супрацоўнікі ГУБАЗіка. Іх увагу прыцягнулі некалькі значкоў з выяваю жоўтага поля з блактітным небам. Такія сувеніры Дзяніс паспеў таксама падарыць некалькім сваім знаёмым. Сімановіча дапыталі і адпусцілі дадому.

А 29 красавіка запрасілі на гутарку ізноў, адкуль ён ужо не выйшаў. Дзяніс паспеў патэлефанаваць блізкім і паведаміў, што ў судзе яго арыштавалі за пікатаванне на 10 сутак, па часцы 1 артыкула 24.23 Кодэкса аб адміністратыных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

У той жа час у копі-цэнтр працягваюць заглядваць супрацоўнікі ГУБАЗ, іх цікавіць, якая прадукцыя там вырабляецца і што менавіта прадаюць людзям. Магчыма міліцыянты шукаюць падставы, для крымінальнага прыследу Сімановіча.

Іван Чайка