Панядзелак, 18 Красавік 2022

У Полацку на 7,5 гадоў асудзілі рэдактара тэлеграм-канала "Полацк краіна для жыцця чат"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суд Полацкага раёна прысудзіў 52-гадовага ўраджэнца Полацка, які працаваў кіроўцам аўтобуса ў Польшчы да 7,5 гадоў пазбаўлення волі. Асуджанаму ставілі ў віну стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем, а таксама дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і навучанне асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках. Тым не менш пасля асуджэння рэдактара ТК працягвае распаўсюджваць інфармацыю і мае 770 падпісчыкаў.

Суд паверыў боку абвінавачання ў тым, што палачанін знаходзячыся на тэрыторыі Польшчы, стварыў тэлеграм-канал «Полацк краіна для жыцця чат» (пасля яго назва некалькі разоў). На яго старонках ён размяшчаў інструкцыі па арганізацыі і ажыццяўленні масавых беспарадкаў, падбухторваў грамадзян да хуліганскіх дзеянняў па матывах палітычнай варожасці, публікаваў заклікі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці. Таксама там неаднаразова публікаваліся заклікі да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

На канале размяшчаліся навучальныя відэа, як супрацьдзейнічаць работнікам праваахоўных органаў, і іншая дэструктыўная інфармацыя.

Следчыя органы сцвярджаюць, што стваральнік канала "Полацак краіна для жыцця чат" сам ажыццяўляў яго адміністраванне і перыядычна дадаваў новых адміністратараў, сярод якіх былі і апазіцыйныя актывісты Полацка і Наваполацка.

Алег Кунін