Пятніца, 24 Снежань 2021

За тыдзень суды Віцебскай вобласці прызналі «экстрэмісцкімі» 7 медыярэсурсаў

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

З 8 па 15 снежня рашэннямі судоў Віцебску і Віцебскай вобласці былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх 4 тэлеграм-рэсурсы, 2 каналы відэахостынгу «Youtube» і адна старонка ў сацсетцы «ВКонтатце» . Пры гэтым суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, прамаруджванне ў выкананні рашэнняў можа нанесці значную шкоду дзяржаве або зрабіць немагчымым самое іх выкананне. 

Так, 8 снежня суд Расонскага раёну Віцебскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал «Вызваленне Беларусі», суд жа Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласці 9 снежня прыняў такое ж рашэнне ў дачыненні тэлеграм-чату «Гарадок Для Жыцця Чат (Віцебская вобласць)».

У Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, 10 снежня, суд Першамайскага раёну Віцебску прызнаў «экстрэмісцкай» старонку суполкі сацыяльнай сеткі «ВКонтатце» з назвай «Стоп таракан (лукашэнка)».

14 снежня падобнае рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёну Віцебску ў дачыненні тэлеграм-групы «Віцебск для жыцця» і групы з назвай «vul. Haharyna». І 15 снежня – для каналаў «Youtube» з назвамі «samakrutkin» і «S@m@!KRUT!kin».

Неабходна адзначыць, што ва ўсіх выпадках ініцыятыва падачы заяваў у суды аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі сыходзіла ад кіраўніцтва 7 упраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗІКа МУС Рэспублікі Беларусь.

Віталь Кажух