Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 12 Снежань 2021

Суд Наваполацку прысудзіў удзельніку пратэстаў 4 годы пазбаўлення волі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

10 снежня суд Наваполацку вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні 35-гадовага жыхара гэтага гораду. Суд палічыў даказаным, што навапалачанін у жніўні 2020 годау ўдзельнічаў у сутычках з міліцыяй і ўжыў гвалт у дачыненні супрацоўніка МУС - прычыніў траўмы галавы, паламаў нос.

Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаны 10 жніўня 2020 году на адной з вуліц Наваполацку, знаходзячыся ў нецвярозым стане, пратэставаў супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Падчас сутычкі з супрацоўнікамі міліцыі ён нібыта нанёс рукамі аднаму з не менш за чатыры ўдары па галаве - прычыніў траўмы ў выглядзе пералому касцей носа, сінякоў правага вока і ранаў. 

На судзе мужчына прызнаў віну і прынёс прабачэнні пацярпеламу праваахоўніку, патлумачыўшы, што ўдзельнічаў у пратэсце выпадкова і з цікаўнасці. 

Суд Наваполацку пагадзіўся з пазіцыяй прокурора наконт кваліфікацыі дзеянняў падсуднага па арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў») і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 4 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Апроч таго, на карысць пацярпелага з навапалачаніна суд спагнаняе матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 5000 рублёў. 

Пазбегнуць максімальнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі да сямі гадоў падсуднаму дапамагло прызнанне віны і наяўнасць на ўтрыманні малалетніх дзяцей.

Віталь Кажух