Ваенны камісар Віцебскай вобласьці палкоўнік Руслан Шкодзін паведаміў, што летась у войска пайшло на 333 чалавека менш, чым было заплянавана. “Сёлета сытуацыя чакаецца яшчэ горш”, – цытуе ваенкома абласная газэта “Витебские вести”.

Жыхары Полацку незадаволеныя якасьцю дарог у горадзе. Людзі дасылаюць фота дарог, якія не рамантаваліся шмат гадоў. Асабліва ад бездарожжа пакутуюць жыхары вуліц Мірная, Навасёлаў і мікрараён Грамы, піша Эўрарадыё.

У межах швэцка-беларускай праграмы “Паглыблены дыялёг” ў Эўрапейскім клюбе ў Віцебску прайшоў круглы стол “Праблема алькагалізацыі насельніцтва”. Удзельнікамі дыскусіі сталі прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і арганізацыяў Віцебшчыны. Тэму прэзэнтаваў старшыня БСДП Ігар Барысаў.

У першы дзень лютага у Віцебску кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» эканаміст Леанід Заіка і кіраўнік цэнтру Мізэса эканаміст Яраслаў Раманчук сустрэліся з прадстаўнікамі грамадзкага аб'яднаньня «Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў», якое і арганізавала сустрэчу пад назвай «Экономіка Віцебшчыны: 2019, пэрспэктывы разьвіцьця?»

Сустрэча віцебчукоў з удзельнікам прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году Алесем Міхалевічам, што адбылася ў Эўрапейскім клюбе ў чацьвер, 24 студзеня, была крыху нязвыклай для гэткага кшталту імпрэзаў. Рэч у тым, што першую частку размовы палітык пабудаваў выключна на сваіх уражаньнях ад падарожжаў па Эўропе.