У актавай залі адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску 6 ліпеня грамадзкасьць сустрэлася з прадстаўнікамі ўлады, каб абмеркаваць пытаньне продажу алькаголю ў парку адпачынку на беразе ракі Віцьба. Быць альбо ня быць?..

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці падоўжыў працэдуру ліквідацыі Віцебскага ААТ "КІМ" да 30 жніўня 2019 году, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе суду.

Сустрэча зь лідэрамі Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалаем Статкевічам і Яўгенам Афнагелем адбылася ў Віцебску 26 чэрвеня. Паслухаць сталічных гасьцей прыйшло больш за 80 чалавек.

Анічога не зьмянілася. Прынамсі – да лепшага. Жыхары сьцьвярджаюць, што пацукоў стала яшчэ больш. А ў сьпёку дадаліся і блохі. Падвал заліты вадой, а лямпачкі як перагаралі праз дзень пасьля замены, так і перагараюць. Цемра, смурод і – абыякавасьць камунальнікаў. Як тут жыць?..

Мэдаль да 100-годзьдзя БНР уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 году, у тым ліку – за барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. 13 чэрвеня гэтую ганаровую ўзнагароду атрымалі віцябляне Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка.