Талачынскі раённы аддзел сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу ў дачыненьні 25-гадовага жыхара Талачынскага раёну за «ўхіленьне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу» (ч.1 арт. 435 КК РБ). Мужчыне пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі.

10 сьнежня міжнародная супольнасьць адзначае 71-ю гадавіну прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. У Беларусі правы чалавека дагэтуль ня сталі ўнівэрсальнай каштоўнасьцю. Пра тое, што замінае гэтаму і што рабіць беларусу ў сёньняшніх умовах, разважае найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда.

У Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна 28-га лістапада прайшла сустрэча з вядомым эканамістам, аналітыкам і кіраўніком цэнтру Мізэса Яраславам Раманчуком. Тэма выступленьня – «Канкурэнтаздольнасьць у сучасным сьвеце: чалавек, бізнэс, краіна». Заля была цалкам запоўненая.

У Полацкім касьцёле сьвятога Андрэя Баболі 24 лістапада адкрылася фотавыстава «Хайсы – віцебскія Курапаты», якая распавядае пра злачынныя расстрэлы беларускіх грамадзян у гады сталінскіх рэпрэсій. Сабраныя фотаздымкі расказваюць таксама пра працу ініцыятывы «Хайсы» дзеля ўшанаваньня бязьвінных ахвяраў камуністычнай дыктатуры.

У Віцебску 3 лістапада адбылася сустрэча зь першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам. Дыскусія пад назвай «Незалежнасьць – прарыў у будучыню» была арганізаваная грамадзкай арганізацыяй «Альтэрнатыва».