Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 11 Ліпень 2014

Жыхар Віцебску пра «Славянскі базар»: Адчуваеш сябе, як у акупаваным горадзе

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Жыхары Віцебску скардзяцца на фэстываль «Славянскі базар» і яго гасьцей. У віцебчукоў адно жаданьне: каб хутчэй «гэтая вакханалія» скончылася. Чытач сайту charter97.org Артур Артузорын распавёў пра атмасфэру ў ягоным родным горадзе ў гэтыя дні: «Данялі гэтым мерапрыемствам! У горад ня выйсьці: усюды аўтамабілі абы-дзе калхазаны пакідаюць - і на “зэбры”, і на дзіцячых пляцоўках, двары забітыя металаломам. Шкада ім грошай на паркоўку», - піша ён.

«Стаўленьне да прыежджых як да акупантаў. Канцэрты такія, што на «Карлусе» [вул. Карла Маркса] з зачыненымі вокнамі спаць немагчыма. У «Задзьвіньне» не схадзіць, вакол усё застаўлена аўтамабілямі абы-дзе, - піша чытач і дадае, што салюты як на злосьць запускаюць вельмі позна. - Ад салютаў ужо дзеці плачуць. Салюты як знарок заплянаваныя роўна пад 23:00».

Чытач прапануе перанесьці гэты фэст за горад, далей ад цэнтру, бо «якая розьніца, дзе ім нажлукціцца?»: «Хай бы перанесьлі гэтую парнаграфію за горад побач з памыйкай, гарадзкім сьметнішчам. Там бы і бухалі сабе. “Горад майстроў” - нічога новага, таксама трэба пераносіць з цэнтру гораду. А то сябе адчуваеш у горадзе, як на акупаванай фашыстамі тэрыторыі. На дзіцячых пляцоўках алькаголікі, што наехалі, бухаюць. Там жа спаражняюцца - сьвята ж…» - бядуе ён.