Субота, 11 Кастрычнік 2014

У Воршы прэзэнтавалі «Буквар» 1631 году

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Знакаміты «Буквар» Сьпірыдона Собаля 1631 году выданьня быў прэзэнтаваны ўсім беларусам у пятніцу, 10 кастрычніка, у Воршы, дзе завяршыўся тыднёвы фэст «Беларусь праваслаўная». «Буквар» быў надрукаваны ў вядомай Куцеінскай друкарні.

Над поўным факсымільным узнаўленьнем гэтага выданьня працяглы час працаваў Беларускі экзархат. А супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук распрацавалі адмысловы камэнтар да «Буквара», у якім растлумачылі для ўсіх, хто цікавіцца, у чым палягае яго каштоўнасьць, і якія яго адметнасьці. Вонкава прадстаўлены ў Воршы «Буквар» цалкам адпавядае арыгіналу: ён маленькі - памерам з далонь, мае скураны пераплёт і выраблены на спэцыяльнай паперы.

У музэйным комплексе гісторыі і культуры Аршанскага краю даўно прыглядаліся да «Буквара» Собаля. Больш таго, падабенствы гэтага выданьня былі на захоўваньні ў фондзе, аднак яны хоць і былі падобныя на той самы «Буквар», але зьяўляліся ўсяго толькі муляжом, а не дакладнай яго копіяй, прадстаўленай цяпер.

«Буквар» зьяўляецца найвядомейшай са старажытных часоў аршанскай кнігай. Поўная яго назва абвяшчала: «Букваръ сирѣчъ, начало учєніѧ дѣтем начинающим чтєнію извыкати. В Кутєйнѣ изωбраӡисѧ. В тvпографіи Спиридона Соболѧ». Назва кнігі па краях старонкі абрамляе арнамэнт.

«Буквар» Собаля зьяўляўся сапраўдным падручнікам, па якім вучыліся грамаце нашы продкі. У яго ўваходзіў стараславянская альфабэт, прыгожа надрукаваны ў звычайным і зваротным парадку, па «Буквары» яго чытачы навучаліся правільнай пастаноўцы нацiскаў, пра знакі прыпынку, скланеньні назоўнікаў і прыметнікаў. А для асабліва «прасунутых» там былі выкладзеныя нават асновы мастацтва вершаскладаньня. На першых і апошніх старонках «Буквара» былі надрукаваныя праваслаўныя малітвы - тыя, зь якіх, на думку яго стваральнікаў, павінна пачынацца і якімі мусіць заканчвацца кожная навука. У Куцеінскім «Буквары» было каля 80 старонак.

Выстаўленьне «Буквара» XVII стагодзьдзя для нашых сучасьнікаў - ня першы праект, арганізаваны супольна экзархатам, НАН РБ і міжнароднай дабрачыннай фундацыяй «Сям’я - яднаньне - айчына». Раней дзякуючы іх сумесным намаганьням беларусы змаглі пабачыць Полацкае Эвангельле і Слуцкае Эвангельле, а таксама Жыціе прападобнай Эўфрасіньні Полацкай.

Куцеінская друкарня, у якой некалі быў надрукаваны «Буквар», працавала пад Воршай - менавіта гэты факт тлумачыць асаблівую цікавасьць аршанцаў да гэтай рэліквіі. Аднак склалася так, што праз стагодзьдзі ацалела толькі адна копія «Буквара», і захоўваецца яна зусім не ў Беларусі, а ў Нацыянальным музэю Львова (Украіна). Цягам некалькіх гадоў беларусы вялі перамовы з украінцамі аб магчымасьці атрымаць фотакопіі яго старонак і стварыць яго поўны арыгінал у сябе на радзіме. Атрымалася!

Паводле interfax.by