Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 31 Снежань 2019

З Новым годам! Свабоды і зубатасьці ўсім у год Пацука!

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Рэдакцыя праваабарончага сайту «Віцебская Вясна» шчыра віншуе сваіх чытачоў з Новым годам і выказвае сардэчную падзяку ўсім тым, хто быў побач з намі ў 2019-м годзе.

Шаноўныя, шчыра зычым вам у новым 2020-м годзе здароўя, моцы і шанцаваньня ва ўсіх справах. А яшчэ – зубатасьці, бо надыходзіць год Пацука! Каб у крытычныя моманты жыцьця мы мелі адвагу (і зубы!) з усёй рашучасьцю бараніць свае правы і свабоды, бараніць сябе, сваю сям’ю і краіну ад подласьці і беззаконьня. Бараніць незалежнасьць сваёй краіны!

Няхай у 2020 годзе ў вашым доме і ва ўсёй Беларусі пануе сьвятло і любоў! На волі ці ў зьняволеньні – мацуйце гэтым сьвятлом вашую веру і трываласьць, мацуйце вашую волю да свабоды. Калі ў сваім памкненьні да яе будзем адзіныя і салідарныя – дык падціснуць хвасты ўсе пацукі.

Хай жа ў Новым годзе закон зноў стане Законам, а права – Правам.

Усё будзе добра! Верым у гэта!

З Новым годам! Жыве Беларусь!

«Віцебская Вясна»

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.