Друкаваць гэтую старонку
Серада, 08 Май 2019

Фотафакт: у Браславе адкрылі арку Перамогі – без георгіеўскіх стужак

Ацаніць гэты матэрыял
(7 галасоў)
Арка ў Браславе - у рэчаіснасьці і паводле праекту Арка ў Браславе - у рэчаіснасьці і паводле праекту

У Браславе напярэдадні Дня Перамогі адкрылі адноўлены мэмарыял воінам-вызваліцелям. Цяпер да яго вядзе трыюмфальная арка, якую вянчае выява ордэну Айчыннай вайны. Паводле першапачатковага праекту, на бакавых брамках меліся быць яшчэ зоркі з георгіеўскімі стужкамі на шчыце, але на ўзведзенай арцы іх няма.

Сэнс пабудовы падмацоўваецца некалькімі лёзунгамі, зробленымі па-расейску: “Памяти народа – жить в веках” і “Никто не забыт – ничто не забыто”.  

Як паведамляе “Браслаўская Зьвязда”, на добраўпарадкаваньне мэмарыялу было выдаткавана больш за 40 тыс. рублёў. На рамонт пайшлі грошы, заробленыя на суботніку, бюджэтныя сродкі, а таксама спонсарская дапамога ад Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (15 тыс. рублёў).

Арка паводле праекту

Так уваход у мэмарыял выглядае ў рэчаіснасьці

Акрамя ўваходнай аркі, на месцы воінскага пахаваньня ўсталявалі яшчэ тры пліты  з выбітымі на іх 54 прозьвішчамі загінулых пры вызваленьні Браслаўшчыны салдатаў. Паставілі новыя лаўкі і ліхтары.

Ля помніку воінам-вызваліцелям па вуліцы Булойчыка ў Браславе пахаваныя парэшткі 1273 байцоў, якія загінулі ў Другую сусьветную пры вызваленьні Браслаўшчыны ад фашысцкіх захопнікаў.

Зьміцер Міраш