Аўторак, 31 Студзень 2017

Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне справы датычна дырэктаркі віцебскай турфірмы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Згодна з высновамі супрацоўнікаў Віцебскага аддзелу Сьледчага камітэту, 51-гадовая дырэктарка турыстычнай агенцыі прысабечыла звыш 235 тысяч рублёў кліентаў. Крымінальная справа перададзеная пракурору дзеля далейшага накіраваньня ў суд.

Абвінавачаньне, прад'яўленае жыхарцы Віцебску: замах на авалоданьне маёмасьцю праз ашуканства, зьдзейсьненае ў асабліва буйным памеры, крадзеж праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьнены паўторна.

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай 31 студзеня ўпраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці, жанчына займалася фінансавымі махінацыямі амаль 10 гадоў. У адпаведнасьці з дадзенымі сьледчага ведамства, са сьнежня 2007 году і па жнівень мінулага году яна пазычыла ў 15-ці грамадзян 193 тысячы даляраў ЗША і 11 тысяч эўра. Спрабавала ўзяць у пазыку яшчэ 3 тысячы даляраў. Агульная сума даўгоў, які пазычальніца, відаць, аддаваць не зьбіралася, склала 129 тысяч рублёў.

Больш таго, як дырэктарка турфірмы, абвінавачаная скрала грошы адной арганізацыі і 43-х чалавек, якія тыя перадалі ў фірму цягам ліпеня і жніўня 2016 г. за турыстычныя паслугі.

Апроч турыстычнага, жанчына займалася рэстаранным бізнэсам...

Кастусь Дзьвінскі