Панядзелак, 04 Люты 2013

Падаткавікі Віцебшчыны папаўняюць бюджэт

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Падатковымі інспэкцыямі Віцебскай вобласьці за 2012 год па пытаньнях, што ўваходзяць у кампэтэнцыю падатковых ворганаў, правераныя 7 732 дзейныя суб’екты гаспадараньня. Як паведамляе прэс-цэнтар Міністэрства па падатках і зборах, парушэньні заканадаўства аб падатках і прадпрымальніцтве выяўленыя ў 7 567 выпадках. Удзельная вага плацельшчыкаў, у дзейнасьці якіх былі выяўлены парушэньні, склала 98%.

У выніку кантрольных мерапрыемстваў даналічана падаткаў, пені і адміністрацыйных штрафаў на суму 27,7 млрд. рублёў. Па выніках праверак у бюджэт Віцебскай вобласьці дадаткова паступіла 26,7 млрд. рублёў. Акрамя таго, праведзенымі праверкамі абгрунтаванасьці заліку (вяртаньня) падатку на дададзены кошт прадухілена 14,4 млрд. рублёў незаконнага вяртаньня падатку зь бюджэту.

З агульнай колькасьці дзейных суб’ектаў, правераных сёлета, 165 ажыцьцяўлялі дзейнасьць без парушэньняў.

Крыніца: БелаПАН