Панядзелак, 22 Красавік 2013

На кіраўніка Віцебскай арганізацыі партыі БНФ заведзеная крымінальная справа?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Леанід Аўтухоў Леанід Аўтухоў

Кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў выклікаецца ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Ён мусіць прыбыць 24 кастрычніка да супрацоўніка міліцыі С. Вераксы. Прычым, як вынікае з позвы, выклікаецца партыйны лідэр не па адміністрацыйнай, а па нейкай крымінальнай справе.

«У выпадку няяўкі без уважлівай прычыны Вы на падставе артыкулаў 130, 216 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу будзеце падвергнутыя прымусоваму прываду», – папярэджваецца Леанід Аўтухоў у позьве.

На думку абласнога кіраўніка партыі БНФ, жаданьне міліцыянтаў пабачыць яго, мабыць, неяк зьвязанае з 26 красавіка – ён падаваў заяўку на правядзеньне ў гэты дзень мітынгу, прысьвечанага 27-м угодкам Чарнобыльскай трагедыі, і нядаўна стала вядома, што ўлады мітынг забаранілі.

Аднак дакладна, па якой справе яго выклікаюць, актывіст ня ведае: «17-га мне патэлефанавалі з Кастрычніцкага РАУС. Спыталі, ці ведаю я закон аб СМІ. І ўсё. Сказалі: Вам трэба зьявіцца ў РАУС. Я запатрабаваў, каб даслалі позву. Зараз позва прыйшла. Атрымліваецца, я выклікаюся не на апытаньне, а на допыт. Выклікае супрацоўнік крымінальна-вышуковай службы Кастрычніцкага РАУС», – распавёў Леанід Аўтухоў.