Чацвер, 02 Май 2013

Сяргей Каваленка атрымаў другое папярэджаньне

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Сяргей Каваленка Сяргей Каваленка

Віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку выклікалі ў інспэкцыю Першамайскага раёну Віцебску. Там яму вынесьлі другое папярэджаньне. «Мне вынесьлі папярэджаньне за той самы эпізод ад 25 сакавіка, калі мяне абвінавацілі ў тым, што я нібыта ня ў тым месцы перайшоў дарогу. Цяпер яны заяўляюць, што я нібыта яшчэ і нецэнзурна лаяўся на міліцыянтаў. Як мне сказаў адвакат, хопіць нават двух гэтых папярэджаньняў, каб адправіць мяне назад у турму. Могуць прыйсьці і забраць мяне ў любы момант», - заявіў Сяргей Каваленка.

Былы палітвязень спадзяецца абскардзіць папярэджаньні: «Я буду спрабаваць абскардзіць гэтыя папярэджаньні, але праблема ў тым, што нават копіі гэтых папер міліцыянты не даюць. Мне нават не даюць магчымасьці іх сфатаграфаваць. Абсурднасьць заключаецца ў тым, што ў пратаколе напісана, што я няправільна пераходзіў дарогу а 13:20, а я ў гэты час ужо быў у судзе. Я ім сказаў, навучыцеся хоць бы хлусіць, а яны адказваюць: “Якая нам розьніца, загад зьверху”. Такім чынам, працягваецца прававое бязьмежжа, як у 2010 годзе, калі мяне пасьля двух папярэджаньняў з “хатняй хіміі” адправілі ў рэальную турму».

Хартыя ‘97