Аўторак, 21 Май 2013

Студэнтка Віцебскага мэдунівэрсытэту адмовілася супрацоўнічаць з КДБ (відэа)

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ганна Папкова Ганна Папкова

Студэнтка Віцебскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Ганна Папкова адмовілася супрацоўнічаць з КДБ. Пра гэта яна распавяла ў аўтаінтэрвію і выклала відэа ў інтэрнэт. Супрацоўнік КДБ прыйшоў да дзяўчыны ва ўнівэрсытэт і паспрабаваў завербаваць. Ёй прапаноўвалася “стучаць” на чалавека, які мае дачыненьне, на думку КДБ, да выбуху ў Віцебску. Гаворка вядзецца пра выбух, які прагрымеў ля будынку КДБ у Віцебску 11 лістапада мінулага году. Ніхто не пацярпеў. У злачынстве абвінавачваецца 42-гадовая жанчына, жыхарка Віцебску.

“Ведаю, што Ваш сайт штодня наведвае вялікая колькасьць людзей. Спадзяюся, што пасьля таго, як гэтае відэа зьявіцца на Вашым сайце, КДБ назаўсёды пакіне мяне ў спакою, і я змагу спакойна давучыцца ў сваім унівэрсытэце. Я вельмі баюся, што мяне і ў будучыні могуць выкарыстоўваць для “зьліву” інфармацыі на ні ў чым не вінаватых людзей, таму буду вельмі ўдзячная за дапамогу”, напісала ў рэдакцыю charter97.org Ганна.

Хартыя ‘97